26 студзеня 2025 года, у дзень правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гарадскі пасажырскі транспарт у Ашмянах будзе бясплатным.
На падставе рашэння Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў ад 15 студзеня 2025 г. № 88 «Аб арганізацыі транспартнага абслугоўвання» філіялам «Аўтамабільны парк № 13 г. Ашмяны» адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднааблаўтатранс» у дзень правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 г. не будзе спаганяцца плата за праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін.