Рады вам паведаміць, што 24 мая адбудзецца сапраўдная Ноч музеяў на Гальшанскім замку
Пачатак музейных мерапрыемстваў адбудзецца пасля сканчэння Вечароў у Соф’і Гальшанскай. У прыцемку замкавай ночы вас чакае прадстаўленне тэатра ценяў «Асуджаныя на вечнасць», а пасля запрашаем вас на экскурсію па Паўночна-усходнім корпусе.
Упершыню замак адкрые свае схаваныя таямніцы. Мы пастараемся ўбачыць з дапамогай фанарыкаў асаблівасці архітэктуры, замкавай кладкі, наведаем пакоі першага паверха.
Цёплая вопратка і добры настрой абавязковыя.
Музей пакідае за сабой права адмены мерапрыемстваў у выпадку неспрыяльных умоў надвор’я.