Традыцыйна жыхары вёскі Міхайлоўшчына разам з суседзямі збяруцца на літургію, прысвечаную Прароку Ільі, і пройдуць крыжовым ходам вакол храма.
А 15 гадзіне месцічы і госці вёскі адправяцца ў мясцовы клуб-бібліятэку на святочную праграму, якую падрыхтавала яго загадчыца Наталля Копач і лепшыя артысты Ашмяншчыны. На свята завітае настаяцель мясцовага храма Уладзімір Семяняка, а таксама родныя і сябры паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч.
Своеасаблівым упрыгожваннем свята стане выстава рамеснікаў з Навагрудка.
Для самых маленькіх наведвальнікаў будуць працаваць надзіманыя атракцыёны, гандлёвая кропка з салодкай ватай і папкорнам.