18 мая – Міжнародны дзень музеяў

Новости

Штогод 18 мая адначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень музеі арганізуюць разнастайныя мерапрыемствы для сваіх наведвальнікаў і падкрэсліваюць сваё значэнне для грамадскага развіцця.

 

Мэта Міжнароднага дня музеяў – прыцягнуць увагу грамадскасці да таго факту, што музеі з’яўляюцца важным сродкам культурнага абмену, узбагачэння культур і развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва і міру паміж народамі. Упершыню свята было адзначана 40 гадоў таму.

У Беларусі звычайна ў гэты дзень усе музеі можна наведваць бясплатна. У краіне дзейнічаюць 153 дзяржаўныя музеі, у тым ліку чатыры нацыянальныя і 13 – рэспубліканскага падпарадкавання.
 
Найбольш вядомая традыцыя свята – штогадовы фестываль «Ноч музеяў». Наведвальнікаў запрашаюць на аўтарскія экскурсіі, ладзяць інтэрактыўныя праграмы, арганізуюць лекцыі і майстар-класы, праводзяць мерапрыемствы для дзяцей, паколькі часта на «Ноч музеяў» прыходзяць цэлымі сем’ямі.

Акцыя «Ноч музеяў -2025» у Беларусі прайшла 17–18 мая. Рашэнне аб удзеле ў акцыі, а таксама фармат мерапрыемства кожны музей выбірае самастойна. Падрабязная інфармацыя – на сайце nochmuzeev.by.
 
Музеі выступаюць захавальнікамі памяці, месцамі, дзе ажывае мінулае. Пазнаёміцца з побытам розных народаў, гістарычнымі асаблівасцямі жыцця ў іншых краінах, даведацца, чым жылі людзі ў мінулыя стагоддзі, – усё гэта можна зрабіць у музеі.

Міжнародны дзень музеяў – важнае свята і сапраўдны культурны феномен. Ён не толькі нагадвае жыхарам розных краін пра неабходнасць любіць і ведаць сваю гісторыю, але і дазваляе наладзіць дыялог паміж рознымі краінамі і народамі ў маштабах цэлага свету. 

Фотазамалёўкі ад Ашмяншчына турыстычная

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий