15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Новости

Сёння Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі.

15 сакавіка 1994 года быў прыняты асноўны закон краіны, згодна з якім Беларусь аб’яўлена ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады.

Даведачна:
Канстытуцыя суверэннай Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам. У далейшым змены і дапаўненні ў Канстытуцыю ўносіліся тройчы (заўсёды — шляхам рэферэндуму).

Беларуская Канстытуцыя — гарант правоў і свабод нашых грамадзян. Яна дакладна і паслядоўна выкладае базавыя агульначалавечыя каштоўнасці.

Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту абвешчаны народ Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна праз прадстаўнічыя і іншыя органы. У Беларусі ўстаноўлена вяршэнства права. Дзяржаўная ўлада ў краіне ажыццяўляецца на аснове падзелу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Тэкст Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий