На кірмашах будзе прадстаўлена сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукцыя рыбаводства, якая не прайшла прамысловую перапрацоўку. Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, іншыя суб’екты гаспадарання, а таксама фізічныя асобы, якія вядуць асабістыя падсобныя гаспадаркі або займаюцца садоўніцтвам, агародніцтвам, жывёлагадоўляй.
Месцы размяшчэння нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў, транспартных сродкаў для ажыццяўлення гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй айчыннай вытворчасці ў перыяд з 6 верасня па 16 лістапада ў г. Ашмяны сельскагаспадарчымі арганізацыямі, сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і фізічнымі асобамі для продажу лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай (вырабленай) на зямельных участках, якія знаходзяцца:
— пляцоўка з жвіровым пакрыццём, размешчаная па вул. Першамайскай (паміж будынкам кацельні і трансфарматарнай падстанцыяй);
— пляцоўка з асфальтабетонным пакрыццём, размешчаная па вул. Першамайскай (паміж трансфарматарнай падстанцыяй і будынкам № 9).