Паважаныя мужчыны!
Прыміце шчырае віншаванне з цудоўным святам — Днём бацькі! Гэта свята ў нашай краіне афіцыйна адзначаецца ўпершыню, а важнасць яго для ўмацавання інстытута сям’і, захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павышэння значнасці абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей-відавочная!
Быць бацькам — гэта адказная і ганаровая місія ў жыцці мужчыны. Бацька ўласным прыкладам выхоўвае ў дзяцей пачуццё адказнасці, гонару, клопату аб блізкіх, з’яўляецца падмуркам сям’і. Ён разам з мамай аказвае вялікі ўплыў на жыццё дзіцяці.
Шчыра жадаю Вам заўсёды заставацца надзейнай апорай для вашых сем’яў!
Дужага здароўя, поспехаў, дабрабыту вам і вашым блізкім!
З павагай, Ашмянскі турыстычны інфармацыйны цэнтр!