У праграме будуць як традыцыйныя памятныя мерапрыемствы (ускладанне кветак, мітынгі, святочнае шэсце), так і шматлікія канцэрты.🎤 Спецыяльнымі гасцямі Дня Перамогі ў Ашмянах стануць ТЕО і Вольга Рыжыкава (г. Мінск), канцэрт якіх пройдзе на цэнтральнай плошчы ў 21.00 гадзіну.
Вялікая колькасць мерапрыемстваў заплаванавана ў гарадскім парку. У 22.10 гадзіны адбудзецца раённая акцыя «Свечка Памяці».
Да Дня Перамогі застаўся ўсяго некалькі дзён! Захоўвайце праграму сабе, а мы яшчэ абавязкова нагадаем пра святкаванні!