СЁННЯ МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПОМНІКАЎ І ГІСТАРЫЧНЫХ МЯСЦІН

Новости

Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (International Day for Monuments and Sites) сталі словы: Захаваем нашу гістарычную радзіму.

Гэты Дзень усталяваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і цікавасных месцаў (ICOMOS), што была створаная пры ЮНЕСКА. Адзначаецца з 18 красавіка 1984 года.

Сёлета Беларусь таксама далучыцца да Сусветнага дня помнікаў. Так, установамі культуры Гродзенскай вобласці да гэтага дня запланаваны шэраг акцый. Ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці 17 красавіка прайшлі мерапрыемствы па добраўпарадкаванню тэрыторыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку і тэрыторыі вакол Гальшанскага замку, у якім у хуткім часе адчыне свае дзверы музей «Гальшанскі замак» філіял «Ашмянскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча».

Ашмянскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча 18 красавіка арганізуе выставу «Далёкае і блізкае». Па папярэдняй замове супрацоўнікі музея таксама правядуць экскурсію «Горад над ракой Ашмянкай».

Месца збора: Ашмянскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча
г. Ашмяны, вул. Савецкая, 128
Тэл. 8 (01593) 7-67-52 (дырэктар), 7-67-53 (навуковыя супрацоўнікі).

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий