Ошмянщина в ЮНЕСКО

Пункт Тупішкі геадэзічнай Дугі Струвэ

Фото Олега Прецкайло

Дуга Струвэ ўяўляе сабой сетку з 265 геадэзічных пунктаў. Кожны з іх — куб памерам 2 на 2 м, закладзены ў зямлю. Дуга прайшла па тэрыторыі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Малдовы і Украіны. Яе даўжыня – больш як 2820 км.

Будаўніцтва Дугі Струвэ пачалося ў 1816 годзе,а апошні яе куб быў закладзены ў 1855-м. Дуга расцягнулася ад ракі Дунай да Паўночнага Ледавітага акіяна. У
выніку будаўніцтва Дугі навукоўцы пацвердзілі, што планета наша не правільны шар, а эліпсоід. Вымярэнне Дугі Струвэ было выканана расійскімі геадэзістамі і астраномамі на тэрыторыі былой Расійскай імперыі на сродкі, падараваныя
імператарамі – Аляксандрам I і Мікалаем I. Пачалося будаўніцтва з тапаграфічнай здымкі Віленскай губерні, кіраўніком якой у 1815 годзе быў прызначаны рускі генерал Карл Тэнер.

У 2007 годзе ў вёсцы Цюпішкі на тэрыторыі Гальшанскага сельскага
Савета быў адкрыты памятны знак Дугі Струвэ – пункт Тупішкі, які ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме барэльефа. Пункт Тупішкі знаходзіцца на самым высокім
пункце Ашмяншчыны – 311 метраў над узроўнем Балтыйскага мора.

У 2005 годзе Дуга Струвэ была ўнесена ў Спіс сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Помніку прысвоена нулявая (вышэйшая) катэгорыя.

У лютым 2013 года на базе сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны адкрыўся музей Дугі Струвэ. Гэта адзіны ў Беларусі музей Дугі Струве культурнага характару. Экспазіцыя музея змяшчае матэрыялы пра геадэзічную экспедыцыю пад кіраўніцтвам Васіля Струве і яе ўдзельнікаў, інфармацыю па гісторыі і культуры тых 10 краін, якія аб’яднала Дуга Струвэ — Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Беларусі, Латвіі, Малдовы і Украіны.