Музеі Ашмяншчыны запрашаюць публіку далучыцца да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і анансуюць прывабныя праграмы

Афиша

Што такое «Ноч музеяў» і калі яна з’явілася?

Першае мерапрыемства, якое ўвайшло ў гісторыю як “Доўгая ноч музеяў” (Lange Nacht der Museen), адбылося ў Берліне ў 1997 г. У гэты дзень наведвальнікаў прапускалі ў музеі бясплатна, а экскурсіі праводзіліся на працягу ўсёй ночы. На наступны год да акцыі далучыліся яшчэ шэраг гарадоў Германіі. У 1999 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры і камунікацыі акцыя распаўсюдзілася і на тэрыторыі Францыі, дзе атрымала назву “Вясна музеяў”. Дзякуючы вялікай папулярнасці мерапрыемства, з 2005 г. яно было прызнана агульнаеўрапейскім і атрымала назву «Ноч музеяў».


Удзельнікам гэтай культурнай акцыі Беларусь з’яўляецца з 2004 года. Незвычайны фармат наведвання музеяў і цікавасць з боку музейнай аўдыторыі зрабілі акцыю сапраўдным святам у культурным календары нашай краіны.

А, між іншым, да «Ночы музеяў» застаўся 5 дзён

Да сустрэчы ў музеях!

#ночмузеяўбай #ночьмузеев #nochmuzeevby #Museums4Wellbeing #IMD2023 #InternationalMuseumDay
#SustainableMuseums
 
Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий