Ашмянскі край багаты на слаўныя імёны і ўнікальныя традыцыі. Адной з такіх яркіх постацяў у гісторыі рэгіёна з’яўляецца Крыштаф Дарагастайскі — менавіта ў яго друкарні ў Мураванай Ашмянцы пабачыла свет знакамітая кніга «Гіпіка», прысвечаная конегадоўлі.

У сувязі з гэтым жыццё мясцовых жыхароў спрадвеку было непарыўна звязана з коньмі, якія сімвалізавалі дастатак, хуткасць і надзейную сувязь паміж людзьмі. Менавіта на найлепшых конях адпраўляліся сваты ў суседнія вёскі, а вясельны цягнік на чале з жаніхом станавіўся першым знакавым «мастом» паміж дзвюма сем’ямі і суседскімі абшчынамі.
20 чэрвеня 2026 года а 15:00 філіял «Сельскі клуб аг. Мураваная Ашмянка» запрашае жыхароў і гасцей раёна на адметнае Свята дабрасуседства «Землякі».
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад эгідай абласнога праекта «Вяселле па беларускіх канонах» і займее назву «Вяселле на конным двары». Госці свята змогуць убачыць рэканструкцыю аўтэнтычнага вясельнага шляху: ад ушаноўвання каня-працаўніка да стварэння новай сям’і, якая заўсёды была і застаецца асновай дабрасуседскіх адносін.
Дата правядзення: 20 чэрвеня 2026 года
Пачатак: 15:00
Месца правядзення: аг. Мураваная Ашмянка (тэрыторыя каля Дзяржаўнай установы адукацыі «Мураванаашмянская сярэдняя школа»)
Узроставы цэнз: 0+
Кантактны нумар для даведак: +375 44 7704808
Запрашаем акунуцца ў каларытную атмасферу беларускіх традыцый!




