Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Гэтымі вечнымі словамі сёння нааўняюцца нашы храмы і дамы. Сёлета каляндар падарыў нам асаблівы дзень: хрысціяне каталіцкага веравызнання святкуюць светлае Уваскрасенне Хрыстова — Вялікдзень, а праваслаўныя вернікі сустракаюць Вербную нядзелю. Такая сустрэча дзвюх вялікіх урачыстасцяў напаўняе нашу зямлю атмасферай глыбокай духоўнасці, адзінства і ўзаемнай павагі.
Вялікдзень — гэта свята перамогі жыцця, сімвал надзеі і абнаўлення. У той жа час Вербная нядзеля нагадвае нам пра веру і чысціню намераў, з якімі мы падыходзім да галоўных жыццёвых выпрабаванняў. Перапляценне гэтых старажытных традыцый падкрэслівае багацце нашай культурнай спадчыны і трываласць духоўных сувязяў, якія яднаюць розныя канфесіі ў адну вялікую сям’ю.
Шчыра віншуем усіх вернікаў са святамі! Жадаем, каб вашы дамы былі напоўнены мірам, сэрцы — дабрынёй, а кожная справа прыносіла плён і радасць. Няхай гэтыя веснавыя дні стануць часам душэўнай гармоніі, умацуюць веру ў лепшае і натхняць на міласэрныя ўчынкі на карысць блізкіх і роднага краю.
Са святам! Шчаслівага Вялікадня і светлай Вербнай нядзелі!
З павагай, Ашмянскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр!




