У гэтым годзе масленічныя гулянні пройдуць у нядзелю, 22 лютага, на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры.
У праграме:
— дэфіле Масленіц;
— святочны канцэрт народных калектываў Ашмянскага раёна;
— выстава-продаж вырабаў рамеснікаў і народных майстроў;
— частаванне духмянымі блінамі;
— традыцыйнае спальванне пудзіла зімы;
— тэматычныя фотазоны і многае іншае!
А 13:00 пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне, кульмінацыяй якога стануць традыцыйныя праводзіны зімы са спальваннем пудзіла Масленіцы.
Завітайце на свята і сустрэньце вясну з добрым настроем! Масленіца вучыць нас радавацца жыццю, шанаваць родных, дараваць і спадзявацца. Яна нагадвае: зіма не вечная, і за ёй абавязкова прыйдзе вясна — з новымі сіламі, святлом і цяплом.
Дзе: каля Ашмянскага раённага цэнтра культуры.
Калі: 22 лютага а 13:00.

Давайце сустрэнем вясну разам!




