Конкурс праводзіўся сярод усіх абласных, аб’яднаных, пярвічных арганізацый Беларускага саюза жанчын. Удзельніцы прадставілі больш за 100 розных варыянтаў. У многіх работах бачыўся адзіны стыль: многія прапаноўвалі адлюстраваць у лагатыпе вобраз, твар жанчыны. А інтэрпрэтацыі былі зусім розныя.
Пераможцам конкурсу стала лідар маладзёжнага крыла Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Яўгенія Пагранічная. Яна фатограф, раней прэзентавала некалькі ўласных фотавыстаў. Любіць здымаць сям’ю, жанчыну.





