У 2025 годзе філіял «Гальшанскі замак» паставіў свой асабісты гадавы рэкорд — яго наведалі 24 756 тыс. чалавек. Раней самая высокая лічба была ў 2024 годзе- 22 319 тыс. чалавек.

За 2025 год было праведзена 707 экскурсій. У 2024 годзе праведзена 676 экскурсій. Самым папулярным месяцам стаў жнівень — 4 352 наведвальні, а самы ніжэйшы паказчык — у лютым.
На тэрыторыі Гальшанскага замка праходзіць шмат фестываляў, конкурсаў і пленэраў. Гэта рэгіянальны фестываль “Гальшанскі замак”, “Вечары ў Соф’і Гальшанскай”, свята “Купалле ля сцэн Гальшанскага замка”, адкрыты мастацкі пленэр “Малюем гісторыю разам” і мноства іншых раённых і абласных мерапрыемстваў. Гальшанскі замак вабіць не толькі сваім экскурсійным абслугоўваннем, але і магчымасцю наведаць тэатралізаваныя праграмы.




