19 снежня ў Ашмянскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Новы год з традыцыямі».
У рамках абласнога арт-праекта “Новый год з традыцыямі” у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых работ майстроў аддзела рамёстваў.

Пазнаёміцца з унікальнымі вырабамі ашмянскіх майстроў можа кожны жадаючы да 12 студзеня 2026 года ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры па вул. Савецкая, д. 83. Уваход вольны.
Тэлефон для даведак: 8 (01593) 2-17-33
Час працы: з 08.00 да 17.00
Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00




