Чаму ў адвэнтавым вянку чатыры свечкі?

Новости

Трывае Адвэнт – радасны час чакання прыйсця Пана. Адна з самых прыгожых традыцый гэтага перыяду – запальванне чатырох свечак у вянку з яловых галінак.

                      Адвэнтавы вянок ў касцёле св. Міхаіла Архангела ў Ашмянах

Што ж яны азначаюць і чаму іх менавіта столькі?

У першую нядзелю Адвэнту ўрачыста запальваецца першая свечка, якая называецца Свечкай прароцтваў. Яна сімвалізуе біблейскія прадказанні, што папярэднічалі з’яўленню Збаўцы – Езуса Хрыста.

Другая свечка запальваецца ў другую нядзелю Адвэнту. Гэта Бэтлеемская свечка, названая так у памяць аб падарожжы Марыі і Юзафа ў старажытны горад і нараджэнні там Езуса.

Трэцяя свечка – Свечка пастухоў – гарыць у вянку ад трэцяй нядзелі Адвэнту. Яна прысвечана пастухам, якія з дапамогай анёлаў першымі прыйшлі пакланіцца Дзіцяці.

Чацвёртая завецца Свечкай анёлаў. Запальваецца ў нядзелю напярэдадні Божага Нараджэння. Сімвалізуе Боскую сутнасць Збавіцеля.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий