У Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча працягваецца выстаўка «Лён любіць паклон»

Новости

Візітоўнай карткай Беларусі і сёння з’яўляецца лён. Амаль кожны замежны турыст, вяртаючыся на радзіму, вязе сувенір з беларускага льну.

 

Гэтую прыгожую і карысную расліну, яе цвіценне ўслаўляюць паэты, пісьменнікі, мастакі.

У сучасны час усе работы па вырошчванню і апрацоўцы лёну механізаваны. Замест рук жанчын ўсю работу выконваюць машыны як на палях, так і на льнозаводах і ткацкіх камбінатах. А як жа было раней? Як лён вырошчвалі нашы продкі?

Пазнаёміцца з гісторыяй апрацоўкі лёну, прыладамі працы, канчатковым вынікам шляху лёну: посілкамі, дыванамі, абрусамі, палотнамі, ручнікамі, вопраткай можна на выстаўцы “Лён любіць паклон”, а таксама на музейна-педагагічных занятках “Як зацвіў лянок у полі”.

Адрас: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 128

Кантактны тэлефон: 8 (01593) 7-67-52 (дырэктар) 8(01593) 7-67-53 (навуковыя супрацоўнікі).

Час працы: Панядзелак: выхадны, аўторак — нядзеля: з 10.00 да 19.00

Фота Ашмянскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий