У цокальным паверсе былой яўрэйскай аптэкі пасля рамонту размясцілася пастаянна дзеючая выстава «Памяць. Адзінства. Перамога», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ашмянскага раёна.
На выставе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, многія з якіх выстаўлены ўпершыню: рухавік савецкага бамбардзіроўшчыка, збітага каля вёскі Бернікі, друкарскі станок з партызанскай брыгады імя М.Ф. Гастэлы, наручнікі з калючага дроту з лагера ваеннапалонных, дакументы і фотаздымкі.
Адрас: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 128
Выстава працуе штодзень (акрамя панядзелка) з 10.00 да 19.00.
Уваходны квіток- 2.00 рублі.