Экскурсіі з выхадам на аб’ект
(выезды за межы горада толькі на транспарце заказчыка!):
1. «Тропою памяти» — экскурсія па памятных мясцінах Вялікай Айчыннай вайны ў г. Ашмяны (брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у гарадскім парку — мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці партызана і падпольшчыка А.А. Камінскага — былы дом камандзіра партызанскай брыгады імя С.М. Будзёнага В.А. Чаркасава — вул.Міцкевіча — будынак былой сінагогі — будынак Ашмянскай РАС ДТСААФ — магіла В.А.Чаркасава — брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан на праваслаўных могілках);
2. «Горад над ракой Ашмянкай»: Плошча 17 верасня — касцёл Св. Архангела Міхаіла — Свята-Васкрасенская царква — будынак былой сінагогі;
3. «Ад Гольшы да Гальшан» (з наведваннем гарадзішча перыяду сярэднявечча), “Гальшаны вядомыя і невядомыя” — экскурсія па старадаўнім мястэчку — Гальшаны (былая рыначная плошча – помнік Соф’і Гальшанскай – касцёл Святога Яна Хрысціцеля – былы кляштар францысканцаў – “яўрэйскі квартал”- царква Святога Перамоганосцы);
4. Экскурсія ў былы цэнтр асветы Ашмяншчыны мястэчка Баруны (з наведваннем касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла XVIII ст.);
5. «Сцежкамі Багушэвіча» экскурсія па мястэчку Жупраны (з наведваннем магілы паэта-дэмакрата Ф.К. Багушэвіча і яго сям’і).
Экскурсія з выхадам на аб’ект: 16,00 руб. — з групы да 25 чалавек.
Замовіць экскурсію вы можаце па тэлефонах:
8 (01593) 7-67-52 (дырэктар), 8 (01593)7-67-53 (навуковыя супрацоўнікі).
Адрас установы: 231103 г.Ашмяны, вул. Савецкая, 128.
Рэжым работы: Панядзелак: выхадны
Аўторак — нядзеля: з 10.00 да 19.00
Сардэчна запрашаем на Ашмяншчыну!