Няхай вашыя сэрцы стануць больш чыстымі і спакойнымі, вольнымі ад мітуслівых жаданняў і зайздрасці, нелюбові і злосці. Няхай напоўніць іх Божая любоў і спагада, гармонія і спакой, каб маглі мы пачуць і годна прыняць адзінае і самае важнае Слова, якое сталася Целам.

Радасных, благаслаўлёных святаў і шчаслівага, шчодрага на дабро і Божую ласку Новага года!