У праграме вечара — святочны аўтапарад, флэшмоб, навагодні канцэрт і, вядома, сустрэча з казачнымі персанажамі. Не абыдзецца без карагодаў вакол прыгажуні-ёлкі, а таксама эфектнага запальвання тысяч агнёў на галоўным атрыбуце свята.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых падзяліць гэтыя моманты на агульнагарадскім свяце.