Кастрычнік аб’яўлены ў Беларусі месяцам рэлігійнага турызму

Новости

Кожны месяц у Беларусі прысвечаны аднаму з 13 відаў турызму. Кастрычнік пройдзе пад знакам рэлігійнага турызму, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.


«Беларусь-краіна з багатай гісторыяй і глыбокімі рэлігійнымі каранямі. Тут на працягу стагоддзяў мірна суіснавалі і развіваліся розныя канфесіі, пакінуўшы пасля сябе багатую і разнастайную спадчыну, — адзначылі ў Нацыянальным агенцтве па турызме. — У Рэспубліцы прадстаўлена каля 1,4 тыс. рэлігійных аб’ектаў, уключаных у турыстычныя маршруты, з іх 400 знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, 50 — у Гомельскай, 460 — у Гродзенскай, 123 — у Мінскай, 69 — у Магілёўскай і 20 — у Мінску».

За мінулы год у краіне праведзена больш за 7 тыс.экскурсій па аб’ектах рэлігійнага турызму, распрацавана або абноўлена каля 130 экскурсійных маршрутаў рэлігійнай тэматыкі.

 

 

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий