Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча запрашае на мерапрыемства «Ноч музеяў»

Афиша Новости

Шаноўныя сябры, запрашаем 17 мая ў Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча на шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню музеяў.

На гэты раз наведвальнікам прадаставіцца магчымасць самім адчуць сябе экскурсаводам, галоўным захавальнікам фондаў, мастаком-афарміцелем і інш. У «Дзень самакіравання» ў музеі вас чакаюць, незвычайныя экскурсіі, квэсты, а таксама заняткі па этыкету ад графіні Чапскай. Далучайцеся!

Праграма мерапрыемстваў:

✅10.00 — інтэрактыўная экскурсія » Экскурсавод наадварот»

✅11.00 — квэст-гульня «Хто працуе ў доме муз?»

✅12.30 — занятак-віктарына «38 папугаяў» (з праглядам відэафільма);

✅14.00; 16.00 — «Пра жыццё-быццё, балі і кіслую капусту…» — правілы этыкету для юнакоў і дзяўчат у XIX ст. ад графіні Чапскай.

✅19.00 — Інтэрактыўная экскурсія па яўрэйскіх месцах г. Ашмяны «Зандажы і міражы былога штэтла».

На ўсё мерапрыемствы уваход вольны (акрамя інтэрактыўнага занятка па выстаўцы папугаяў).

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий