Музей Дугі Струвэ ў Гальшанах

Новости

Музей Дугі Струвэ (музейны пакой) створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў 2013 годзе.

Дуга Струвэ – самае доўгае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна, калі-небудзь праведзенае наземнымі даследчыкамі да XX ст., было выканана 200 гадоў таму навуковай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Васіля Струвэ. У працэсе вымярэння было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін, адзін з якіх, пункт Тупішкі, знаходзіцца побач з Гальшанамі. Аб’ект унесены ў 2005 г. у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У музеі сабраны экспазіцыйны (геадэзічныя прыборы) і інфармацыйна-дакументальны матэрыял пра Дугу Струвэ, аб жыцці і дзейнасці В. Струвэ і іншых членах экспедыцыі, аб гісторыі ўзнікнення памятнага знака на пункце Тупішкі, аб культуры і традыцыях дзяржаў (рэгіёнаў), праз якія прайшла Дуга Струвэ: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы.

 

Адрас: 231120 аг. Гальшаны, Ашмянскі раён, вул. Ашмянская, 3.

Час працы: 10.00 – 19.00, выхадны – няма, абед – 13.00 – 14.00.

Тэлефон: Тeл: 8(01593) 75-9-92

E-mail: golshany-biblio@yandex.by

Сайт: www.struve.by .

Геаграфічнвыя каардынаты: 54.25800062828096, 26.010783319695143

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий