Віншуем з Днём маці!

Новости

Дарагія матулі! Сардэчна віншуем Вас са светлым святам – Днём маці! Кожны з нас з самага дзяцінства нясе ў сваёй душы адзіны, непаўторны і самы любімы вобраз — вобраз сваёй Мамы. Яна — самы галоўны і самы дарагі чалавек для кожнага з нас. Менавіта ёй мы абавязаны жыццём, сваімі поспехамі, усім лепшым, што ў нас ёсць. Матчына любоў непараўнальна ні з чым. Яна нас ратуе і засцерагае, дае нам сілы і падтрымку, дапамагае перанесці любыя выпрабаванні, цешыцца разам з намі. Толькі матуля нас кахае бескарысліва і самааддана. Дарагія нашы мамы, жадаем вам вялікага мацярынскага шчасця, моцнага здароўя, душэўнага спакою, штодзённага адчування павагі і любові родных і блізкіх! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дастатак і ўтульнасць, а кожны дзень прыносіць Вам радасць, мільён усмешак, цяпла і кахання! Прыміце самыя шчырыя словы падзякі за Вашу бясцэнную працу, за тое што Вы ёсць!

Ніл ГІЛЕВІЧ

Маці

Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй: «Са святам!» —
I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б’е
Дух гарачы капусны.
Я гляджу ў яе вочы,
Што свецяцца шчасцем,
Гладжу рукі сухія,
Прапахлыя зеллем,
I хілюся да сэрца…
А трэба б упасці
Перад ёю — нядужнай, сівой —
На калені…
Вочы маці!
У доўгія зімнія ночы
Вы над намі
Вясёлымі зоркамі ззялі,
Вы ў нясцерпнай дрымоце
Зліпаліся, ночы.
I ўсё ж усміхаліся нам,
Забаўлялі…

Рукі маці!
Вы ў працы не зналі прынукі,
Вы насілі штогод
Мазалі, як бабіны,
Вы аж нылі увечары,
Мілыя рукі,
Спавіваючы нас
Перад сном галубіным.
Сэрца маці!
Наш боль быў тваім,
He іначай,
Сорам наш
Ты насіла вялізарным горам,
Кропля ж кожная
Радасці светлай дзіцячай
Напаўняла цябе,
Разлівалася морам…
А цяпер ёй —
Адно б на сынка наглядзецца…
Жаль, і горыч, і боль
Мне душу працінае:
Як жа позна,
Як позна — любімыя дзеці —
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем…

 

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий