Філіял «Гальшанскі замак» запрашае!

Новости

Гальшанскі замак канца XVI — пачатку XVII стст. – унікальны помнік архітэктуры, некалі найпрыгажэйшы замак Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Пабудаваны ён быў Паўлам Стэфанам Сапегам — падканцлерам ВКЛ, які выбітным ваенным і палітычным дзеячам свайго
часу.
Па сваёй кампазіцыі замак у Гальшанах нагадваў Мірскі, але быў цалкам пазбаўлены суровасці апошняга. Прамавугольны ў плане двор (65,4 х 57,4 м) быў акружаны двухпавярховымі жылымі карпусамі і трохпавярховымі шасціграннымі вежамі. У сярэдзіне паўночна-ўсходняга корпуса знаходзілася ўязная брама, завершаная таксама шасціграннай вежай.

У замку, апроч жылля, знаходзіся гаспадарчыя памяшканні, парадныя залы. Роспісы на сценах і столях, дэкор камінаў, маляўнічыя кафляныя печы, вітражы на вокнах, дарагая мэбля стваралі ўрачыстае ўражанне пышнай магнацкай рэзідэнцыі.

На працягу XVII — XVIII стст. замак неаднаразова быў пашкоджаны, аднаўляўся, перабудоўваўся. Наймацнейшыя разбурэнні прынесла замку ХХ стагоддзе, да нашага часу рэзідэнцыя Сапегаў дайшла толькі фрагментарна…

З 2011 г. пачынаюцца работы па расчыстцы замкавых пабудоў і двара, кансервацыі і фрагментарнай рэстаўрацыі.

6 мая 2021 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі «Гальшанскі замак. Гісторыя і паданні», якая складаецца з 4-х раздзелаў:
1. «Легенды і паданні Гальшанскага замка» (падвал Паўночнай вежы);
2. «Гісторыя і архітэктура замка» (першы ярус);
3. «Быт уладальнікаў замка» (другі ярус);
4. «Сапегі — будаўнікі і ўладальнікі замка. Гальшанскі замак у
перспектыве часу» (трэці ярус і аглядная пляцоўка).

Тады ж распачаў працу філіял Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча «Гальшанскі замак».

Сёння замак — месца актыўнага прыцягнення як жыхароў Беларусі, так і турыстаў з многіх замежных краін. Наведвальнікам замка прапануецца: аглядная экскурсія і шэраг тэматычных, квэст-гульні для дзяцей і дарослых, тэатралізаваная гульнявая праграма «Соф’я запрашае». Традыцыйнымі сталі «Вечары ў Соф’і Гальшанскай». 5 жніўня 2023 г. у чарговы раз адбыўся рэгіянальны фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак».

У візіт-цэнтры замка наведвальнікам прапануецца разнастайная сувенірная прадукцыя, у тым ліку вырабы мясцовых умельцаў, а таксама кулінарны брэнд «Гальшанскі пернік», які выпякаецца па старажытным сакрэтным рэцэпце.

Філіл «Гальшанскі замак» чакае Вас з аўторка па нядзелю (выхадны — панядзелак) — з 10.00 да 19.00 без абеда.
Адрас: Гродзенская вобл., Ашмянскі р-н, аг. Гальшаны, вул.
Замкавая, д. 64.
Тэлефоны для даведак: 80159378008; 80159376752; 80159376753;
Маб.: +375 29 1484376; +375 29 9165012

Прэйскурант паслуг

Уваходны квіток дарослы — 3,00
Уваходны квіток дзіцячы — 2,00
Экскурсія для дзяцей — 7,50
Экскурсія для дарослых (група да 10чал.) — 10,00
Экскурсія для дарослых (група да 25чал.) — 15,00
Экскурсія з выхадам на аб’ект (група да 25 чал.) — 25,00
Музейны занятак — 10,00

Геаграфічныя каардынаты 54.25149799811119, 26.020284748207686

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий