26 лютага 2023 года запрашаем ўсіх жыхароў і гасцей горада Ашмяны на народнае гулянне «Масленіца-блінніца, Вясны імянінніца»! Вас чакае Масленічны забег, у якім кожны зможа прыняць удзел — дастаткова мець пры сабе патэльню і фартух. Прыемным падарункам для усіх прысутных стане канцэртная праграма лепшых калектываў Ашмянскага раёна! На працягу свята кожны зможа прыняць удзел у традыцыйных масленічных гульнях, забавах і атракцыёнах, набыць hand-made сувеніры на выставе-продажы народных умельцаў. Не абыдзецца ў гэтым годзе і без Масленічнага слупа — забаве-спаборніцтве за галоўны прыз! Яскравай кульмінацыяй стане традыцыйнае спальванне чучала масленіцы!
Усіх чакаем на пляцоўцы краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча 26 лютага 2023 года! Пачатак свята ў 13:00!