13 жніўня
Тэатралізаванае свята «Граўжышкоўскі мядовы кірмаш»
Ашмянскі раѐн, аг. Граўжышкі
Самае салодкае і духмянае свята лета традыцыйна праходзіць на
Граўжышкоўскай зямлі, якая акружаная выдатнымі кветкавымі лугамі і
зялѐным лесам. Прырода гэтай мясцовасці ўнікальная тым, што галоўнай царыцай лесу тут з’яўляецца — ліпа. Менавіта з гэтай прычыны, Граўжышкі славяцца сваімі пчальнікамі і пчалярамі, а значыць і асабліва каштоўным і карысным мѐдам. Сѐлета праграма свята «Граўжышкоўскі мядовы кірмаш» абяцае быць насычанай і разнастайнай! Гасцей чакаюць:
тэатралізаванае прадстаўленне «Слава, слава пчалярам!», канцэрты
лепшых творчых калектываў і выканаўцаў раѐна; гандлѐвыя рады ад
мясцовых і прыезджых пчаляроў з выставай-продажам мѐду і прадуктаў пчалярства; пчаліныя старты; дэгустацыя страў мядовай кулінарыі і разыначка свята-вясѐлы смачны конкурс «Мядовыя блінаеды»; тэматычныя гульнявыя праграмы і конкурс па пляценні вянкоў з кветак меданосаў; дзіцячая гульнявая пляцоўка «Я – вясѐлая пчала». Свята дасць магчымасць атрымаць … нават мядовую адукацыю — на кансультацыях аб разнавіднасцях мѐду, яго гаючых уласцівасцях, асаблівасцях яго збору і майстар-класе па вырабе вулляў!
Тэл.: +375 29 138 39 27
20 жніўня
Свята сыру «Вясковы сыравар»
Ашмянскі раѐн, аг. Жупраны
Мясцовыя жупранскія кулінары спрадвеку славяцца сваім майстэрствам сыраробства, але толькі адзін раз у годзе – у свята сыру яны гатовыя падзяліцца з гасцямі традыцыйнымі рэцэптамі прыгатавання самых разнастайных натуральных сыроў: цвѐрдых і мяккіх, салодкіх і салѐных, плаўленых і тварожных, сулугуні і брынзы, сырніцы і сырных аладак, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі. Разыначка сырнага свята-кірмаш продаж прадукцыі з яе шчодрай дэгустацыяй. Акрамя таго любы жадаючы зможа пазнаѐміцца з працэсам сыраварэння на майстар-класе ад мясцовых сыраробаў. Гасцей мерапрыемства чакае запальны канцэрт, сырнае казіно, тэматычныя гульнявыя праграмы, катанне на конях, а таксама мноства іншых прыемных сюрпрызаў.
Тэл.: +375 29 968 75 14