27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча).
У гэты дзень у 1945 годзе савецкімі войскамі быў вызвалены канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў. У ім паводле розных крыніц было закатавана больш за 1,4 млн чалавек, у ліку якіх таксама каталіцкая манахіня Эдыта Штайн і святар Максімільян Кольбэ, якіх Касцёл абвясціў святымі.
Дзень як памяць пра ахвяры Халакосту быў усталяваны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. Ініцыятарамі дакумента выступілі Ізраіль, Канада, Аўстралія, Расія, Украіна, ЗША, а іх сааўтарамі — яшчэ больш за 90 дзяржаў.
У Ашмянскім раёне ўстаноўлены тры помнікі забітым яўрэям раёна:
в. Талмінава (Гродзінскі сельсавет)За 1 км на поўдзень ад вёскі, каля лесу (былы хутар Углеева або Аглейбы). Пахаваны 700 мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Помнік пастаўлены ў 1950 г., рэканструяваны ў 1967 і 1995 гг. На мемарыяльнай пліце надпіс (на беларускай і яўрэйскіх мовах): «Вечная памяць 700 яўрэяў Ашмян, Смаргоні, Гальшан, Крэва і іх ваколіц, расстраляных фашыстамі і іх хаўруснікамі 21.11.1942 г.».
в. Ягелаўшчына (Жупранскі сельсавет)За 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Люгоўшчына або Бартэлі. Пахаваны 573 мірныя жыхары (на мемарыяльнай дошцы іншая лічба) г. Ашмяны, якія 03-04.07.1941 г. расстралялі нямека-фашысцкія захопнікі. Стэла пастаўлена ў 1958 годзе. На мемарыяльнай дошцы, устаноўленай 08.07.1997 г. , надпіс (на рускай і яўрэйскай мовах): «Вечная памяць 1200 яўрэям — жыхарам Ашмян, расстраляным нямецкімі фашыстамі і іх памагатымі 26 ліпеня 1941 г.»
За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва урочышчы Ройста. Насыпаны ў 1967 г. на магіле 353 жыхароў г. Ашмяны (старых, жанчын, дзяцей), якіх 04.07.1941 г. расстралялі нямецка -фашысцкія захопнікі.У 2020 годзе быў усталяваны новы помнік.