164 гады з дня нараджэння Чэслава Янкоўскага

Новости

                                       Янкоўскі Часлаў (1857–1929)


Пісьменнік, гісторык, краязнавец, журналіст (псеўданімы Літвін, Ашмянчук). Нарадзіўся 9.12.1857 г. у в.Паляны Ашмянскага павета. Са шляхецкай сям’і. Закончыў гімназію ў Мітаве (Латвія). Вучыўся на факультэтах рускай філалогіі Варшаўскага і філасофскім Кракаўскага ўніверсітэтаў. З 1883 г. працаваў у газеце “Варшаўскі веснік”. У 1890-я гады жыў у Палянах, потым у Пецярбурзе. Супрацоўнічаў у часопісе “Край”, быў дэпутатам Дзяржаўнай думы (1906). У 1907 г. пачаў выдаваць штотыднёвік “Голас Польшчы” – орган краёвай партыі Літвы і Беларусі (выйшла 5 нумароў). У 1914–1918 гг. жыў то ў Вільні, то ў Варшаве. З 1919 г. стала жыў у Вільні. З 1922 г. супрацоўнічаў у газеце “Слова”. Друкаваў вершы, апавяданні, артыкулы на тэмы літаратуры, пераклады з Ф.Шылера, Г.Гейнэ, Вальтэра, І.Тургенева. Выдаў кнігі твораў: “З песні Ліцвіна” (1881), “Арабескі – замалёўкі прозай” (1884), “З нататкаў турыста” (1891), “Выбраная паэзія” (1897) і інш. Сапраўднай энцыклапедыяй з жыцця Ашмяншчыны з’явілася гісторыка-этнаграфічная праца “Ашмянскі павет. Матэрыялы да гісторыі зямлі і людзей” (ч. 1 – 4, Пецярбург, 1896 – 1900). Памёр 6.10.1929 г., пахаваны ў Вільні на могілках Роса. У Палянах пахавана маці і дачка Ч.Янкоўскага.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий