2 ЖНІЎНЯ Ў ВЁСЦЫ МІХАЙЛОЎШЧЫНА Ў ПЯТНАДЦАТЫ РАЗ АДБУДЗЕЦЦА СВЯТА «РАДАСЦЬ СУСТРЭЧЫ ПАД ПАКРОВАМ СВЯТОГА ІЛЬІ»

Афиша

Традыцыйна жыхары вёскі Міхайлоўшчына разам з суседзямі збяруцца на літургію, прысвечаную Прароку Ільі, і пройдуць крыжовым ходам вакол храма.

А 15 гадзіне месцічы і госці вёскі адправяцца ў мясцовы клуб-бібліятэку на святочную праграму, якую падрыхтавала яго загадчыца Наталля Копач і лепшыя артысты Ашмяншчыны. На свята завітае настаяцель мясцовага храма Уладзімір Семяняка, а таксама родныя і сябры паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч.

Своеасаблівым упрыгожваннем свята стане выстава рамеснікаў з Навагрудка.

Для самых маленькіх наведвальнікаў будуць працаваць надзіманыя атракцыёны, гандлёвая кропка з салодкай ватай і папкорнам.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий