Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што гандаль будзе арганізаваны з 09:00 да 15:00 на плошчы 17 Верасня (тэрыторыя гарадскога сквера). У кірмашах прымуць удзел юрыдычныя і фізічныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.
З 10 верасня па 8 лістапада 2026 года вызначаны спецыяльныя пляцоўкі па вуліцы Першамайскай для продажу айчыннай сельгаспрадукцыі арганізацыямі, фермерамі і прыватнымі асобамі:
Пляцоўка з жвіровым пакрыццём — паміж будынкам кацельні і трансфарматарнай падстанцыяй.
Пляцоўка з асфальтабетонным пакрыццём — паміж трансфарматарнай падстанцыяй і будынкам № 9.
Калі вы жадаеце размясціць свой гандлёвы аб’ект або прадаваць прадукцыю, неабходна загадзя накіраваць заяўку ў аддзел эканомікі Ашмянскага райвыканкама на электронны адрас econ@oshmiany.gov.by.




