10 прычын наведаць Ашмяншчыну

Новости

Ашмяншчына з’яўляецца адным з самых упадабаных месцаў сярод турыстаў і гэта не выпадкова. Бо гэта адзін з нямногіх рэгіёнаў Беларусі, дзе захавалася мноства помнікаў архітэктуры, культуры, прыроды. Акрамя шматлікіх помнікаў архітэктуры, тут можна наведаць і іншыя дзіўныя і выдатныя месцы, унікальныя музеі, а таксама сустрэць Чорнага Манаха і Белую Панну.

Сярод усяго багацця выдатных месцаў мы вылучылі найбольш яркія, якія ўключылі ў 10 прычын наведаць Ашмяншчыну:

✅Пабываць на сярэднявечным фестывалі «Гальшанскі замак» ў Гальшанскім замку;

✅Убачыць цудатворны абраз Божай Маці Барунскай і паспрабаваць святой вады з падземнай крыніцы Петрапаўлаўскага касцёла ў Барунах;

✅Сустрэць Чорнага Манаха ці Белую панну ў Гальшанах і раскрыць таямніцы «Чорнага замка Альшанскіх»;

✅Пабываць на гастранамічных фэстах «Вясковы сыравар» і «Граўжышкоўскi мядовы кірмаш»;

✅Пабачыць камень, на якім сам Бог аставіў свой след;

✅Здзейсніць падарожжа ў часе па Гальшанах (гарадзішча, Дуга Струвэ, руіны замка, музеі).

✅Дакрануцца да гісторыі Першай Сусветнай вайны ў Барунах;

✅Загадаць жаданне ў цудатворнага Нявеставага камня;

✅Пакланіцца памяці вялікага паэта Францішка Багушэвіча;

✅Даведацца пра Анджэя Снядзецкага і яго ролю ў навуцы, убачыць фамільны магільны склеп роду Снядзецкіх.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий